Пазнайце Беларусь праз скрэтч-карту
Вандруйце па Беларусі і сцірайце скрэтч-пласт раёнаў, у якіх пабывалі.
Спаса-Праабражэнская царква ў Лагішыне
Сядзіба Плятэраў ХХ стагоддзя ў вёсцы Заполле
Знаёмцеся са спадчынай краіны
Шукайце пад скрэтч-пластом малюнкі храмаў і сядзіб старэй XX стагоддзя, дубоў-волатаў, музеяў і іншых гістарычных і архітэктурных каштоўнасцяў.
Вывучайце інфармацыю пра іх у інтэрнэце і натхняйцеся на яшчэ адно падарожжа ў раён.
Што яшчэ пад скрэтч-пластом
Лес
Цёмна-зялёныя вобласці карты. У лясах «расце» шэсць ліставых дрэў і адно хваёвае.
Водныя аб'екты
Блакітны колер — рэкі, азёры і вадасховішчы, бледна-блакітныя хвалі — балоты.
Дарогі
Шэрыя рэйкі і бурыя шпалы. Пракладзены ўсе пасажырскія чыгуначныя пуці Беларусі.
Шэрыя лініі з белай паласой. Галоўныя шашы адрозніваюцца ад лакальных дарог: у іх розная таўшчыня.
Чыгунка
Цікавасці для ўважлівых!
Па дарогах ездзяць машыны і фуры, праз рэкі плывуць рыбы, па небе лётаюць самалёты, чыгуначны мост пераязджае грузавы цягнік, і камбайн у поле збірае ўраджай. На карце кіпіць жыццё.